«Адкрываць труну забаранілі». У Гродне памерла 64-гадовая жанчына

covid-19Общество
0
0
Поделись с друзьями

Ганна Бабылёва з Гродна працавала майстрам змены на мясцовым прадпрыемстве «Колерліт».

«Яна была ў адпачынку, пасля выйшла на працу, і праз пару дзён паднялася тэмпература,расказаў «Нашай Ніве» сын жанчыны. — Мама спачатку не хацела ісці ў паліклініку. Але пайшла, там ёй ставілі дыягназ «вострая рэспіраторна-вірусная інфекцыя».

Пасля жанчыне стала горш. 24 мая яе шпіталізавалі.

Дыягназам паставілі пнеўманію: спачатку аднабакавая, пасля двухбаковая.

31 мая Ганна Бабылёва памерла.

«Мы прасілі, каб дазволілі хаця б адкрыць труну, але дактары катэгарычна забаранілі. Сказалі хаваць у закрытай труне, ніякага адпявання, развітання», — кажа сын.

Следите за нами в Telegram , Viber и Яндекс Дзен

Добавить комментарий

Close