АфишаКонцерты

«ДЗЕНЬ І НОЧ ТАНЦАЎ У ГАРАДЗЕНСКІХ ДВОРЫКАХ»

27–28 кастрычніка 2018 года ў Гродне ў другі раз адбудзецца міжнародная сустрэча «ДЗЕНЬ І НОЧ ТАНЦАЎ У ГАРАДЗЕНСКІХ ДВОРЫКАХ». Удзельнікаў імпрэзы чакаюць жывая музыка, традыцыйныя танцы і выстава, прысьвечаная геніяльнаму вясковаму скрыпачу Станіславу Маленчыку.

Выдатная магчымасць:

  • паслухаць гукі гармоніка, скрыпкі, дуды, цымбалаў ужывую;
  • далучыцца да гарэзлівых полек, свавольных факстротаў, імклівых абэркаў, праніклівых мазурак і дзясяткаў іншых танцаў, якія здаўна таньчаць на нашых землях;
  • пазнаёміцца з унікальнымі фота, непублікаванымі раней аўдыё- і відэазапісамі з нашым таленавітым земляком Станіславам Маленчыкам.

Удзельнікам можа стаць кожны.

Абавязкова рэгістрацыя.

Дзе: г. Гродна, вул. Кірава, 3

Калі: 27.Х.2018, 16:00 — адкрыццё выставы, 20:00 — ноч танцаў

«Танцы Гарадзенскіх Дворыкаў» у сацыяльных сетках

https://vk.com/tancy_dworykau

https://ok.ru/tancydworykau

https://www.facebook.com/groups/844534892343512

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

0
0
Поделись с друзьями
from to
Афиша Концерты

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: