АфишаВыставки

Выстава жывапісу Вікторыі Ільіной

З 26 кастрычніка па 21 лістапада у  Выставачнай зале  працуе выстава жывапісу Вікторыі Ільіной. Палотны, створаныя  на працягу дзвух апошніх гадоў , аб’яднаны назвай «Маё падарожжа».  Дарога праз лес, сцяжына ў полі, гасцінец у весцы, альбо шлях да дому …Усе мы ў пэўным сэнсы падарожнікі па жыцці. Часам спяшаемся, бяжым, спазняемся. А бывае, што можам і адпачыць, зрабіць прыпынак, агледзецца, падзівіцца. Нават завітаць у кавярню, смакаваць капучына і  назіраць паволі, як святло змяняецца, наплывае змрок, запальваюцца ліхтары і зоркі ззяюць, паўсюль тыя самыя, мае спадарожнікі. А потым зноў ранак і святло.

Вось гэта можна убачыць наведаўшы выставу. А таксама 1 лiстапада з 17 да 19 гадзiн  далучыцца да творчага працэссу, памаляваць разам з аўтарам.  Запрашаем!

0
0
Поделись с друзьями