“А ўчора з вячора засвяціла зора!”

Общество
Поделись с друзьями

Такімі словамі вернікі парафіі св.Духа з Альшанкі ў Гродна падзяліліся радасцю з Нараджэння Езуса ў Гандлёвым Цэнтры “OldCity”.

26 снежня дзеці, моладзь і дарослыя прадставілі святочны флэшмоб, падчас якога хацелі данесці жыхарам горада, што менавіта зараз дзеецца найвялікшы з цудаў – прыйсце на свет Божага Дзіцяці. Праз спеў, танцы і касцюмы з батлейкі вернікі жадалі адцягнуць увагу людзей ад мітусні і пакупак, а скіраваць іх зрок на ўбогія бэтлеемскія яслі.

Распачала прадстаўленне Зорачка, якая заклікала да супольнай радасці з Нараджэння Маленькага Бога. Паступова да яе далучыліся, анёлы, пастушкі, каралі і, вядома, Юзаф, Марыя і Дзіцятка Езус.

Напрыканцы словы віншавання да ўсіх веруючых скіраваў вікары парафіі, кс.Андрэй Бялаблоцкі.
Будзем жа мець надзею, што гэтае выдарэнне ўзрушыла і кранула сэрцы тых, хто на той момант з Божага Провіду прысутнічаў у Гандлёвым Цэнтры!

Подписывайтесь на наше Viber сообщество и телеграм канал, чтобы быть в курсе всех новостей.
Знаете новость? Пишите в наш Telegram-бот. @new_grodno_bot
Back to top button