Гісторыя Гродзеншчыны на старонках праекта «Бацькаўшчына»

Общество
Поделись с друзьями

Гродзеншчына – непаўторны куток беларускай зямлі з багатай гісторыяй. Кожны горад, кожная вёсачка тут дыхаюць таемнай спадчынай мінулага, якую нашы сучаснікі могуць вывучаць і даследаваць не толькі па папяровых гістарычных звестках, але і па фотаздымках, перадае «Перспектiва«.

история гродно

У Год гістарычнай памяці ў Беларусі стартаваў сумесны гісторыка-культурны праект “Бацькаўшчына” Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і лаўрэата прэміі Прэзідэнта “За духоўнае адраджэнне” Уладзіміра Ліхадзедава. Пачатак праекту надало выданне аднайменнага календара, у якім прадстаўлены старадаўнія паштоўкі і фотаздымкі канца XIX – пачатку XX стагоддзяў з асабістай калекцыі аўтара.

“Гродзенская праўда” падтрымала праект і, пачынаючы з 14-га нумара газеты, адкрывае цыкл фотапублікацый, прысвечаных гістарычнай спадчыне гарадоў, гарадскіх пасёлкаў і вёсак Гродзеншчыны.

Дарэчы, калекцыя Уладзіміра Ліхадзедава налічвае каля 50 тысяч экзэмпляраў. Многія ўнікальныя паштоўкі і фотаздымкі ўвайшлі ў кнігі-фотаальбомы аўтара, сярод якіх ёсць выданні, прысвечаныя гісторыі Гродна, Навагрудка, Ліды, Свіслачы, Слоніма, Смаргоні, Ашмян. У гэтым годзе плануецца, што пры падтрымцы Гродзенскага
аблвыканкама ўбачаць свет яшчэ тры фотаальбомы пра Ваўкавыскі, Іўеўскі і Карэліцкі раёны.

Праект, безумоўна, унікальны і ставіць вельмі важную і актуальную задачу – вывучэнне, захаванне і папулярызацыю гістарычнай спадчыны беларускага народа. Акрамя таго, ён складаў аснову XXIX Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-ярмаркі, якая праходзіла 23-27 сакавіка.

Свята-Пакроўскі сабор у Гродне

Будаўніцтва Свята-Пакроўскага сабора пачалося ў 1904 годзе. Ён ствараўся як гарнізонная царква, але потым па ініцыятыве грамадскасці быў пераўтвораны ў цэлы мемарыяльны комплекс, які ўключаў храм-помнік у гонар загінуўшых воінаў і музей. У 1921 годзе Свята-Пакроўскі сабор атрымаў статус кафедральнага ў сувязі з закрыццём Сафійскага сабора (Фары Вітаўта), які да нашых дзён, на жаль, не захаваўся.

Пакроўская-2.jpg

Покровский собор.JPG

Лютэранская кірха ў Гродне

Упершыню ўпамінаецца ў 1793 годзе. Кірха ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Лютэранская царква ў Гродне – адзіная кірха, якая дзейнічае ў Беларусі. Доўгія гады будынак кірхі не выкарыстоўваўся па прызначэнні. Аж да 1994 года тут знаходзіўся дзяржаўны архіў, таму з храма была вывезена значная частка элементаў інтэр’ера. У канцы 2013 года пачалася рэстаўрацыя будынка, якая скончылася ў 2015 годзе. Адноўлена першапачатковае аблічча кірхі, у тым ліку рэканструяваны 12-метровы шпіль і 10 крыжоў у экстэр’еры храма.

кирха.jpg

кирха новая.jpg

Крыжаўзвіжанская царква ў аграгарадку Свіслач

У аграгарадку Свіслач захавалася Крыжаўзвіжанская царква, пабудаваная ў XIX стагоддзі. Цяпер гэтая царква цалкам адрэстаўравана і з’яўляецца гістарычным помнікам. Праваслаўны храм у аграгарадку з’яўляецца відавочным прыкладам таго, як у Беларусі клапоцяцца пра захаванне гістарычна-архітэктурных каштоўнасцей. Царква абсалютна адноўлена і цяпер сюды з радасцю і задавальненнем прыходзяць прыхажане.

Крестовоздвижеская церковь свислочь.jpg

Крестовоздвиженская церковь в свислочи.jpg

Народны дом (гарадскі цэнтр культуры)

Будынак быў пабудаваны ў 1904 годзе. У ім была бібліятэка, праводзіліся лекцыі на самыя розныя тэмы, ставілі спектаклі, давалі канцэрты. Падчас Першай сусветнай вайны ў Народным доме размяшчаўся лазарэт. У 1923 годзе тут быў створаны Гродзенскі гарнізонны тэатр, а ў 1968 годзе адкрыты гарадскі Дом культуры. На працягу ўсяго перыяду свайго існавання будынак па вуліцы Дзяржынскага, 1 не зведаў значных перабудоў і захаваў свой стыль. Падчас рэканструкцыі ўдалося захаваць унікальную акустыку і стварыць інтэр’еры, максімальна набліжаныя да гістарычнага аблічча.

Народный дом дом культуры.jpg

c39b3d2078d94b06795662e8d2d15cd0.jpg

Следите за нами в Telegram , Viber и Яндекс Дзен
Знаете новость? Пишите в наш Telegram-бот. @new_grodno_bot
Back to top button