Канцэрт на 101-годдзе БНР правядуць у Гродне. Там выступяць Лявон Вольскі і «Дай дарогу!»

Общество
0
0
Поделись с друзьями

Арганізатары свята, прымеркаванага да 101-годдзя абвяшчэння БНР, расказалі пра лайнап святочнага канцэрта, які ў гэтым годзе адбудзецца ў Гродне. Сёлета на свяце выступяць «Крама», Лявон Вольскі, Dzeciuki, «Дай дарогу!», Зміцер Вайцюшкевіч. Мерапрыемства адбудзецца 23 сакавіка ў Каложскім парку з 13:00 па 17:00.

Арганізатары адзначаюць, што ўлады адмовілі ім у праве правесцi свята ў цэнтры Мінска, а ад ідэі правесці мерапрыемства на плошчы Бангалор яны адмовіліся самі. Таму было вырашана перанесці свята ў Гродна, пiша Onliner.

«Мы хочам сабрацца, каб пагуляць, каб адсвяткаваць з помпай ды ўрачыста, пад музыку ды парамі. Таму сёлета мы адпраўляемся святкаваць стопершыя ўгодкі абвяшчэння БНР у Горадню, каралеўскі беларускі горад і другую сталіцу БНР, дзе якраз у 1919 годзе ўпершыню адзначалі 25 сакавіка», — адзначаецца ў заяве арганізатараў.

Акрамя выступаў музыкаў, на свяце будзе фуд-корт і кірмаш, дзіцячая пляцоўка, выступы гарадзенскіх дзеячаў і знакамітых людзей каралеўскага горада. Падтрымаць свята можна тут, а ўбачыць падрабязнасцi — на адмысловым сайце.

Следите за нами в Telegram , Viber и Яндекс Дзен
Знаете новость? Пишите в наш Telegram-бот. @Newgrodno_feedbackbot
Close