«Атрымаў „палітычныя дывідэнды“». Уволенный препод — о лекциях «на мове» и на столе и поддержке студентов

Выборы-2020Общество
0
0
Поделись с друзьями
Единственному белорусскоязычному преподавателю физики в ГрГУ им. Я. Купалы Валентину Оскирко в начале декабря не продлили контракт. Перед этим у него было два выговора, которые и послужили формальной причиной разрыва трудовых отношений с физиком. Однако сам Валентин связывает произошедшее со своей активной гражданской позицией: он подписывал петицию против фальсификации выборов и насилия со стороны силовиков, входил в инициативную группу студентов и преподавателей. После того, как стало известно, что Оскирко увольняют, студенты разных курсов и выпускники университета создали петицию в поддержку преподавателя и собрали более 270 подписей. Но это преподавателю не помогло. TUT.BY поговорил с гродненцем о том, что происходило в университете в августе и в первые месяцы учебного года, а также о его необычной манере ведения занятий и блокноте, который сделали ему первокурсники на прощальной лекции.
Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY

Валентин Оскирко работал в ГрГу с 1997 года. Он был ведущим специалистом для студентов-первокурсников физико-технического факультета, а также преподавал физику на других факультетах. При том всегда вел обучение на белорусском языке, за исключением преподавания у студентов-иностранцев. Сам же он признается, что объяснять физику мог бы еще на польском и английском языках. Что касается манеры ведения занятия, то, по его словам, он пытался выстроить доверительные отношения со своими студентами, придерживался неформального подхода. Валентин признается, что такое преподавание не очень вписывалось в общий тренд обучения в Гродненском университете, однако долгое время между руководством вуза и преподавателем сохранялся некий статут-кво. Валентин говорит, что в обратной связи, — а студенты в университете в анкетах оценивают своих преподавателей (в вузе есть официальный рейтинг сотрудников, где в том числе учитывается и оценка студентов) — часто писали о том, что Оскирко «перевернул всю их жизнь» и «дал мотивацию и желание учиться».

«Жнівень стаў тым месяцам, калі стрымліваць сябе стала немагчыма»

Активной же гражданской позиции Валентина уже много лет.

Больш за 25 год, калі шчыра. Усё пачалося, калі я быў студэнтам другога курса фізічнага факультэта. Гэта быў 1994 год. Усё тады было такое свежае, новае, дэмакратычнае. І нас, студэнтаў, запрасілі на сустрэчу з супрацоўнікам універсітэта, які быў на той час прадстаўніком адной з палітычных партый. Мне было цікава, з улікам таго, што гэта было напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі. Сустрэча была з выкладчыкам нямецкай мовы Міхасём Патрэбай, які на той момант быў старшынёй сацыял-дэмакратычнай арганізацыі ў Гародні і адным з яе стваральнікаў. Недзе праз год я стаў сябрам менавіта гэтай палітычнай партыі. Але тады гэта ўжо стала не так «дэмакратычненька», як раней. Тым не менш, гэта быў мой выбар. У 20 год я стаў сябрам палітычнай партыі — і ім з’яўляюся да гэтага часу. Рэферендумы 1995 (калі памянялі сімволіку) і 1996 года падштурхнулі мяне да нейкага дзеяння. Гэтыя падзеі былі для мяне нейкім выклікам, я разумеў, што здарылася нешта сур’ёзнае.

Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY

— Такая актыўная грамадзянская пазіцыя на той момант нейкім чынам перашкаджала працы ва ўніверсітэце?

Яна ўвесь час перашкаджала. Я быў грамадска-палітычна і публічна актыўны. Гэта ўдзел у маладзёвых і партыйных пікетах з БЧБ-сімволікай, а таксама ў масавых мерапрыемствах канца 1990-х і пачатка 2000-х гадоў, у якіх прымалі ўдзел некалькі тысяч чалавек. Потым пачаліся палітычныя кампаніі. У 2001 годзе я быў у камандзе кандыдата ў прэзідэнты Сямёна Домаша. Потым 2003-і — выбары ў мясцовыя саветы. Я ў камандзе Сяргея Антусевіча, які тады быў адзіным прадстаўніком дэмакратычных сіл, што абраўся ў гарадскі савет. У 2004 годзе я сам балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў і мая акруга, была адзінай у Беларусі, дзе выбары не адбыліся. Пасля 2006 года я зразумеў, што пераменаў чакаць доўга. І на той момант быў упэўнены, што ўніверсітэцкая аўдыторыя, студэнты і выкладанне — гэта тое, што зараз для мяне больш важна, чым адкрытая публічная актыўнасць, якую я амаль згарнуў. На той момант супалі мае жаданні і асабістыя перавагі з нефармальнай прапановай кіраўніцтва ўніверсітэта «не высоўвацца».

Да жніўня гэтага года захоўваўся нейкі status quo, які, няхай і не на 100 адсоткаў, але ў большай ступені задавальняў два бакі.

Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY

 — Чаму тады ў жніўні вы вырашылі не маўчаць і парушылі гэтую нефармальную дамову?

—  Таму што сітуацыя радыкальна змянілася. Гадоў 10 я цытаваў знаёмым, якія пыталі, чаму я закінуў сваю актыўнасць, фразу з фільма «Адысея» Андрэя Канчалоўскага, калі адзін з герояў кажа: «Пачакай, час твайго гневу яшчэ не прыйшоў». Але жнівень стаў тым месяцам, калі стрымліваць сябе стала немагчыма. Тут ёсць дзве фундаментальныя рэчы, якія сталі вызначальнымі ў маім рашэнні зноў зрабіць нешта публічна: фантастычная фальсіфікацыя выбараў ды з гэтым звязаная татальная хлусня, і гвалт, які несумерны ні з чалавечым разуменнем, ні з палітычным вымярэннем, ні з гуманітарным.

Валентин рассказывает, что сразу же после событий 9−11 августа 8 преподавателей ГрГУ подписали открытое письмо-требование и отправили его в гродненское отделение профсоюза работников образования и науки. В документе было два требования: признать фальсификацию результатов президентских выборов и осудить насилие со стороны силовиков в отношении мирных граждан. На следующий день 6 из 8 подписавшихся преподавателей пошли на встречу с руководством областной организации профсоюза, однако, по словам Валентина, конструктивной беседы не получилось.

Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY

— Нам казалі, што прафсаюз ні пры чым. Але паслухайце! Мала таго, што кіраўнік прафсаюзаў з’яўляецца кіраўніком штаба аднаго з кандыдатаў у прэзідэнты, дык яшчэ па іх лініі было вылучана шмат людзей ў выбарчыя камісіі. Казаць, што прафсаюз па-за палітыкай, — не выпадае. Наадварот, арганізацыя актыўна ўключылася ў яе. Калі я ўбачыў, што адказу на наш ліст не будзе, то напісаў заяву аб выхадзе з прафсаюза. Гэта была мая першая нязгода, якая была публічна мною агучана. Прымаючы гэта рашэнне, я разумеў што ранейшыя адносіны з кіраўніцтвам універсітэта не захаваюцца.

Через несколько дней после письма преподавателей в адрес профсоюзов, в Сети появилась петиция с теми же требованиями и еще несколькими другими пунктами, которую создали студенты-«купаловцы». До начала учебного года ее подписали более двух тысяч человек: студенты, выпускники, преподаватели вуза.

— Усе подпісы ў гэтай петыцыі, дарэчы, студэнты пераправерылі і верыфікавалі. Пасля таго, як было ўсё сабрана, трэба было з анлайна выйсці ў афлайн: занесці паперу кіраўніцтву ўніверсітэта. На той момант ужо быў створаны агульны чат у Telegram, дзе спыталі, хто мае жаданне, калі будзе такая патрэба, гэта зрабіць. Адгукнулася чалавек 25. Яны і пайшлі. Гэтыя людзі фармальна і сталі ініцыятыўнай групай. Мы стаялі на такіх пазіцыях, што кіраўніцтва ўніверсітэта павінна быць на баку дэмакратычнызх зменаў, на баку студэнтаў і выкладчыкаў, а таксама супраць падтасовак і гвалту. Сустрэча была арганізавана студэнтамі праз афіцыйны студэнцкі прафкам. Адное, што рэктар не чакала, што будуць на ёй яшчэ і выкладчыкі. Але было сказана, што мы ўсе — «купалаўцы», і ў нас ёсць праблема, якую трэба вырашаць.

Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY

И эта встреча, по словам Валентина, была нервной и неконструктивной.

— Галоўная думка, якую да нас хацелі данесці, было: закрыйце свае Telegram-каналы і не бярыце адтуль інфармацыю, бо гэта суцэльная хлусня. Але не я адкрываў гэтыя каналы і не мне іх закрываць. Тым больш, ёсць розныя крыніцы інфармацыі і ёсць факты, якія можна, канешне, па-рознаму распавядаць, але мы на тое людзі, каб любую інфармацыю асэнсоўваць. Студэнты на тую сустрэчу зрабілі плакат, раздрукавалі фотаздымкі збітых людзей, і ён увесь час там стаяў, падкрэсліваючы, што ўсё, што адбывалася, — факт, а не нейкая хлусня. Дзіўна казаць, што мы нешта не тое чытаем. Мы чытаем, таму што хочам ведаць. Сустрэча была нервовая і праходзіла ў фармаце «я — начальнік, а вы мае падначаленыя». Канструктыву не адбылося. Мы перадалі нашыя патрабаванні. Рэакцыя на іх была фармальнай. Потым з ініцыятыўнай групай пажадаў сустрэцца кіраўнік вобласці Уладзімір Каранік. Разумееце, тады ніхто не хаваўся і не адчуваў, што мы робім нешта няправільнае. Мы прынеслі подпісы. Гэта былі доказы таго, што людзі незадаволены сітуацыяй. Нічога не было крамольнага, — вспоминает настроения тех дней Валентин.

Он рассказывает, что и та встреча не вышла конструктивной: представители власти снова говорили про Telegram-каналы и про то, что факты насилия, о которых упоминают студенты и преподаватели, «требуют проверки».

— Ужо потым мы даведаліся, што тэзісы, якія гучалі на нашай сустрэчы, былі такімі ж, як і на падобнай сустрэчы з азотаўцамі. Нічога новага. Нам, як і ім, прапанавалі стварыць нейкую арганізацыю, «бо няма з кім гаварыць». Шчыра кажучы, для мяне гэта было вельмі дзіўным. Спачатку вы гаворыце, што ўсё арганізавана і шмат куклаводаў, але пры гэтым — дзе ж вашыя арганізацыі і арганізатары? Атрымліваецца нейкі парадокс. Асабіста я сказаў Караніку: «Тое, што вы прапаноўваеце, — мёртванароджанае, таму што ўсе гэтыя гады палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі былі пазасістэмнымі. Усё рабілася для таго, каб выпхнуць іх за межы і маргіналізаваць, а зараз вы кажаце — рабіце, і яно спрацуе. Не спрацуе». З 2002 года ні адна новая палітычная партыя не была зарэгістраваная. На той сустрэчы мне не давалі потым і слова сказаць. «Мітынгаваць вы будзеце на плошчы, а тут давайце па справе. Вас ніхто ў такім кантэксце слухаць не будзе». Гэта было для мяне нечакана, канешне.

«Аскірка, цябе павінны былі звольніць яшчэ 20 гадоў таму»

Валентин говорит, что на встречах руководство университета уверяло активистов, что никого из вуза по политическим мотивам исключать и увольнять не будут. Но вышло не так: вот с самим преподавателем в итоге не продлили контракт, хоть формально все было сделано правильно. В течение уже этого, нового, учебного года у него образовалось два выговора, за которыми, собственно, и последовало непродление контракта.

Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY

Первый выговор был за «неэтичное поведение в отношение студента», второй — за нарушение трудовой дисциплины.

Валентин рассказывает, что сначала на него написали донос.

— Чам я лічу, што гэта данос? Бо мне не паказалі, хто аўтар ліста. У загадзе было ўсё замазана і было толькі напісана «сторож охраны». Сэнс у тым, што гэты чалавек убачыў, што я, быццам, пагражаю і абражаю нейкага студэнта, асобу якога не ўдалося ўстанавіць. Але ўсім студэнтам вядома, што я ніколі і нікому не пагражаю! Я за кошт свайго часу лепш паспрабую дагрукацца, нешта патлумачыць, арганізаваць дадатковую сустрэчу. Студэнты і першага курса, і выпускнікі, калі зараз чуюць трактоўку тых ці іншых падзеяў, связаных са мною, кажуць, што гэта проста немагчыма. Але апраўдвацца я не буду.

Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY

Другі дакумент для гэтай жа вымовы — таксама са словаў студэнта, але ліст быў напісаны начальніцай выхаваўчага аддзела. Нібы нейкая мая фраза абразіла студэнта і прывяла яго да нейкіх псіхалагічных праблем. Сапраўды, я выбудоўваю вельмі нефармальныя адносіны са студэнтамі і кожны з іх, хто прайшоў праз мяне, можа падцвердзіць, што на занятках я магу падыйсці і спытаць, як жыццё, як правёў выходныя… Карацей, сабралася камісія па карпаратыўнай этыцы, якая прыняла рашэнне што мне патрэбна першая вымова, хаця адзін з прарэктараў рэкамендаваў спыніць са мной працоўныя адносіны датэрмінова.

Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY

Другая вымова звязана нібы з распаўсюдам няўзгодненай друкаванай прадукцыі з удзелам студэнтак. Усё адбывалася ў фае. Канешне, я ведаю гэтых дзяўчат [которые распространяли листовки в университете. — Прим. TUT.BY]. Ці бачыў я, што яны робяць? Так, бачыў. Але гэта не мая справа, яны адказваюць за сябе, я адказваю за сябе. Тым не менш, відэа было трактавана такім чынам, што быццам бы я прыдумаў, раздрукаваў, прымусіў студэнтак і ўказваў, куды пхаць гэтую друкаваную прадукцыю. Дзяўчаты атрымалі вымовы за гэты эпізод. Я меў потым з імі размову. Яны казалі, што няпраўда, што я там удзельнічаў.

На другой камісіі мяне не было, але я прыходзіў за пару дзён у адзел кадраў і папрасіў матэрыялы, каб пачытаць ды сфатаграфаваць іх, але мне іх не далі. Адмовай адказалі і на мой пісьмовы запыт.

Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY

— Усё гэта не было для мяне нечаканасцю. Шмат год за мной ішло такое меркаванне: «Аскірка, цябе павінны былі звольніць яшчэ 20 гадоў таму». Зараз я ведаў, што, калі я пачынаю праяўляць актыўнасць, то гэта будзе мець нейкія наступствы. Але калі я недзе заікнуўся, што мяне хочуць звольніць, то рэктар універсітэта сказала: «Гэта вы, Валянцін Фёдаравіч, хочаце такім чынам атрымаць палітычныя дывідэнды».

— І як? Ці атрымалі вы дывідэнды ў выніку?

— Канешне, — улыбается Валентин. —  Стаў беспрацоўным. Вось такі класны палітычны дывідэнд.

— Ці шкадуеце, што ўсё так здарылася?

— Насамрэч, канешне, шкада. Я вельмі люблю сваю працу, і я ведаю што абсалютная большасць студэнтаў маюць нейкі водгук ад маіх лекцый. І тое, што кіраўніцтва ВНУ ставіць мне ў папрок — выбудову нефармальных адносінаў са студэнтамі — было і для студэнтаў, і для адукацыйнага працэса дастаткова важна. Мне было сказана, что паміж студэнтам і выкладчыкам мусіць быць дыстанцыя, нельга дапусціць, каб былі неадназначныя трактоўкі таго, што мы кажам на лекцыях. Але падчас выкладання трэба ствараць атмасферу супрацоўніцтва і даверу, а не рэпрэсіўныя адносіны. І я ведаю, что гэта фантастычна працуе. Я меў адваротную сувязь, рэакцыю першакурснікаў. І іх словы адлюстроўваюць мае думкі. Падчас нашых апошніх заняткаў, яны зрабілі адмысловы блакнот, куды пісалі свае словы падтрымкі. І гэта ўсё было вельмі эмацыйна і кранальна.

Фото: из личного архива
Страничка из блокнота от первокурсников и торт в поддержку преподавателя. Фото: из личного архива Валентина Оскирко

Увогуле, калі казаць пра сістэму вышэйшай адукацыі, універсітэту не хапае акадэмічнай свабоды, не хапае адказнасці ВНУ за сваіх выпуснікоў, а ім — не хапае гонару за свой універсітэт, калі яны, застаючыся са сваёй «альма матэр», удзельнічаюць у яе жыцці. Я, можа, кажу дастаткова агульнымі словамі, але гэта тое, што фарміруе атмасферу ва ўніверсітэце. Канешне, яе адной мала, павінны быць і навучальны працэсс, і выкладчыкі, але не павінна быць, рэпрэсіўных метадаў кіравання. Дайце дыхаць — і яно ўсё расквітнее.

Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY

Можна спасылацца на рэшэнне камісіі па этыцы, нешта выдумваць і шукаць нейкія «не тыя словы, не так паглядзеў», але трэба разумець трэнд. Калі мне піша адзін з першакурснікаў, што я даў яму самае галоўнае — жаданне вучыцца, — то што яшчэ можа быць больш істотным для выкладчыка? Упэўнены, што мой падыход быў рэалізаваны так, што дазваляў маладым людзям адчуваць сябе разнастайна і рухацца ў кантэксце сваіх прафесійных дасягненняў далей.

Дарэчы, у студэнтаў была такая традыцыя — выпускнікі ды навучэнцы старэйшых курсаў прыходзілі на мае першыя лекцыі для першакурснікаў. Гэта яны неяк самі ўсё прыдумалі. Я не перашкаджаў. І ў гэтым годзе было так, што крэслаў было роўна столькі, колькі першакурснікаў. Астатнім прыйшлося сядзець на падлозе. І сядзелі, і слухалі. Як казалі мне студэнты, ва ўніверсітэце больш не будзе такога выкладчыка, які махае рукамі, які сядзіць на стале ці стаіць на крэсле, выкладаючы тую ці іншую тэму.

Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY

— І якія планы ў гэтага эмацыянальнага выкладчыка?

Буду выкладаць. Так ці інакш. Зараз ёсць розныя прапановы. Што тычыцца грамадскага жыцця, то адзін факт таго, што я звольнены, ужо з’яўляецца грамадзянскай пазіцыяй. Я, як і раней, заўсёды буду за новую дэмакратычную Беларусь. У якой форме я буду рабіць нешта публічна — не ведаю. Але можа быць мяне можна будзе ўбачыць і ў іншых варыяцыях — не толькі як звольненага з ГрГУ экспрэсіўнага выкладчыка.
TUT.BY

Следите за нами в Telegram , Viber и Яндекс Дзен
Знаете новость? Пишите в наш Telegram-бот. @Newgrodno_feedbackbot

Добавить комментарий

Close