У Курапатах прайшла «Ноч расстраляных паэтаў»

В странеОбщество
0
0
Поделись с друзьями

Сёння ўвечары ў мемарыяле «Курапаты» прайшла «Ноч расстраляных паэтаў». Нагадаем, акцыя адсылае да ночы з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, калі ў мінскай турме НКУС было забіта больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. 22 з іх — пісьменнікі, распавядае onliner.by.

Цяпер ахвяр рэпрэсій згадваюць у мемарыяле падчас акцыі памяці — «Ночы расстраляных паэтаў».

Тыя, хто прысутнічаў ў Курапатах, распавядаюць, што каля мемарыяла знаходзіцца некалькі соцень чалавек. Зараз яны чытаюць вершы і згадваюць імёны забітай беларускай інтэлігенцыі. Там усталявалі сцэну з мікрафонам, калонкамі і экранам.

Вось як усё выглядае зараз.

Нам таксама перадаюць, што каля ўваходу ў «Курапаты» стаіць шэры бус і машына ДАІ.

Следите за нами в Telegram , Viber и Яндекс Дзен
Знаете новость? Пишите в наш Telegram-бот. @Newgrodno_feedbackbot

Добавить комментарий

Close