Смотрите, как в Дятлово прошел областной открытый фестиваль ростовой куклы

АфишаОбществоРегион
Поделись с друзьями

14 чэрвеня Дзятлава сустракае І абласны адкрыты фестываль роставых лялек, які сабраў на сцэне 65 герояў казак і мультфільмаў, піша diatlovonews.by.

Смотрите

Яго арганізатары – упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама, Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці, сектар культуры Дзятлаўскага райвыканкама –  пастараліся, каб фестываль стаў сапраўдным святам радасці, дзяцінства, дабрыні і весялосці.

Смотрите

Змястоўная праграма прапаноўвае гасцям відовішчы і забавы на любы густ. Працуюць гандлёвыя павільёны, горад майстроў, інтэрактыўныя пляцоўкі. Для дзятвы – шырокі выбар, дзе весела і цікава адпачыць: пакатацца на цягнічку, машынках, схадзіць на надзіманыя горкі, паласавацца папкорнам і салодкай ватай ці разам з артыстамі акунуцца ў краіну казкі і фантазіі.

Смотрите

Смотрите

Смотрите

Упершыню ў рамках фестывалю прайшоў энергічны і вясёлы забег роставых лялек, які падарыў гледачам мора пазітыўных эмоцый, памятныя фота і відэа.

Смотрите

Смотрите

Смотрите

Разгледзець усіх казачных герояў, якія прыехалі на Дзятлаўшчыну са сваімі тэатралізаванымі выступленнямі, даведацца хто яны і адкуль, можна было ў час традыцыйнага парада роставых лялек, які фінішыраваў на плошчы 17 Верасня каля галоўнай сцэны.

Яркім было ўрачыстае адкрыццё галоўнай дзеі, нездарма ладзілася яно пад сімвалічнай назвай: “Дзятлава, усміхніся, у свет цудаў акуніся!”.

– Столькі лялек у Дзятлаве не было ніколі, хаця традыцыя праводзіць такія фестывалі існуе з 2014 года, – павітаў прысутных старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі. – Пачыналі мы з невялікага рэгіянальнага фестывалю, а сёння набываем узровень адкрытага міжрэгіянальнага. Жадаю ўсім прыемна правесці на ім час, атрымаць самыя лепшыя ўражанні, каб журы дастойна ацаніла ўдзельнікаў, мерапрыемства толькі шыралася і расло, а госці наведвалі яго з радасцю.

– Сёння Дзятлава – сталіца дзіцячага свята ў нашай рэспубліцы, бо гэты фестываль – свята для дзяцей, значыць і для іх бацькоў, – адзначыла начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч. – Калі дзеці шчаслівыя, будуць задаволены і дарослыя. Дзякуй Дзятлаўскаму райвыканкаму і вам, Андрэй Уладзіміравіч, за падтрымку ідэі і развіццё фестывалю. Вялікі дзякуй усім камандам Гродзенскай вобласці і нашых суседзяў. Спадзяёмся, што конкурсная праграма дазволіць вам і сябе паказаць, і чаму-небудзь павучыцца ў калег. Радасна бачыць, што ў камандах ёсць маленькія і даволі сталыя ўдзельнікі, бо юнаму пакаленню фестываль дасць магчымасць атрымаць задавальненне ад удзелу ў гульнявых праграмах, а дарослым – узгадаць дзяцінства. Спадзяюся, вярнуўшыся з дзецьмі дамоў, вы знойдзеце мультфільмы, герояў якіх пабачылі, і атрымаеце вялікую радасць ад іх сумеснага прагляду.

Старт весялосці даў усім вядомы і любімы персанаж – Кот у ботах, які 10 гадоў запар узначальваў рэгіянальны фестываль роставых лялек. За вернасць і адданасць мерапрыемству і бязмежную любоў да дзяцей Кот сёлета быў адзначаны – мантыяй амбасадора фестывалю і вышэйшай узнагародай – ордэнам залатога бота.

Актыўную частку свята – конкурс інтэрактыўных праграм – пачаў народны тэатр гульні “Анфас” Гродзенскага раёна з “Вясковымі забавамі”.

Back to top button
Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Генерация пароля
Продолжая использовать сайт, вы соглашаетесь с политикой обработки файлов cookie.