Студэнткі Купалаўскага ўніверсітэта сталі пераможцамі рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года – 2025»
26 лютага ў Мінск у Палацы культуры чыгуначнікаў прайшоў фінал самага яркага студэнцкага конкурсу краіны – «Студэнт года – 2025». Уладальнікамі першых двух месцаў сталі студэнткі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы – Кацярына Сіроцкая і Карына Місцюк.

Фінал конкурсу сабраў на адной сцэне 14 самых актыўных і крэатыўных студэнтаў з усіх куткой Беларусі. Канцэпцыя фіналу гэтага года мела назву «Гарызонт магчымасцяў». Праз дасягненні і асабістыя поспехі ўдзельнікі павінны былі паказаць магчымасці росту, якія сёння ёсць у кожнага маладога чалавека краіны.


Купалаўскі ўніверсітэт у конкурсе прадставілі пераможца абласнога этапу, студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікаціі і турызму Карына Місцюк, і фіналістка абласнога этапу, студэнтка 3 курса інжынернага факультэта Кацярына Сіроцкая.
Готовят IT-специалистов: в ГрГУ им. Янки Купалы открылась лаборатория кибербезопасности мирового лидера
Купалаўцы выдатна справіліся з выпрабаваннямі фіналу. У конкурсе «Візітная картка» яны ў творчым фармаце распавялі пра сябе і прадэманстравалі свае захапленні і імкненні. У творчым спаборніцтвуе яны паказалі разнастайнасць сваіх талентаў і раскрылі з іх дапамогай важныя тэмы. Карына Місцюк здзівіла гледачоў і журы эмацыйным нумарам, у якім прадэманстравала свой прамоўніцкі талент. Тэмай яе выступлення стаў лёс і роля беларускай жанчыны. Кацярына Сіроцкая захапіла сцэну танцавальным талентам. З дапамогай танцавальных рухаў яна перанесла ўсіх прысутных на святкаванне Івана Купалы. Праз беларускія традыцыі дзяўчына раскрыла тэму кахання.

Па выніках выступленняў званне «Студэнт года Рэспублікі Беларусь – 2025» здабыла Кацярына Сіроцкая. Таксама разам з перамогай студэнтка інжынернага факультэта атрымала магчымасць прэтэндаваць на ўключэнне ў спецыяльны фонд Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Карына Місцюк стала ўладальніцай другога месца. Таксама студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму атрымала тытул «Студэнт года – Online», сабраўшы больш за ўсіх галасоў у online-галасаванні.




Віншуем Кацярыну Сіроцкую і Карыну Місцюк з перамогай! Купалаўскі ўніверсітэт ганарыцца вамі!
Источник: grsu.by
