Студенты-историки провели в Гродно раскопки. Что нашли?

Общество
Поделись с друзьями

Сябры студэнцкай навукова-даследчай археалагічнай лабараторыі – студэнты 1-4 курсаў спецыяльнасцей “Гісторыя (археалогія)” і “Гісторыя (айчынная і ўсеагульная)”, а таксама магістранты завочнай формы навучання прынялі ўдзел у археалагічных даследаваннях на тэрыторыі Гродна.

Работы былі праведзены пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, кандыдата гістарычных навук Аляксандра Гаршкова пры ўдзеле загадчыка аддзела археалогіі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, кандыдата гістарычных навук Алены Касюк.

Работы праводзіліся ў паўночна-заходняй ускраіне горада, на ворыўным полі, каля палеаяра, дзе ў 2021 годзе Аляксандрам Гаршковым быў адкрыты помнік Гродна №15. Сабраныя на дадзенай тэрыторыі матэрыялы дазволілі яго звязаць з перыядам каменнага-бронзавага вякоў і Новым часам.

Студенты-историки провели в Гродно раскопки

Студенты-историки провели в Гродно раскопки
Фото: grsu.by

Сёлета работы былі накіраваны на аналіз стратыграфіі помніка. Для гэтага быў закладзены невялікі шурф, які дазволіў рэканструяваць гістарычныя і прыродныя працэсы ў межах археалагічнага аб’екта. Атрыманыя падчас шурфоўкі матэрыялы дазваляюць выдзеліць, акрамя вышэйназваных перыядаў, пласты фінальнага палеаліту і, магчыма, больш старажытныя артэфакты.

Источник: grsu.by

Back to top button
Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Генерация пароля
Продолжая использовать сайт, вы соглашаетесь с политикой обработки файлов cookie.