Народный мастер из-под Гродно, лауреат спецпремии Президента рассказала о секретах мастерства

Сялянская моц саломы.

Общество
Поделись с друзьями

Майстар з вёскi Новая Гожа Гродзенскага раёна Iрына Шавельская ўзнагароджана спецыяльнай прэмiяй Прэзiдэнта. У чым сакрэт яе таленту? Паведамляе «Сельская газета«.

Народный мастер

Зерне i салома — найстаражытнейшыя сiмвалы ўрадлiвасцi ўва ўсiх земляробчых народаў. Нашы продкi верылi ў тое, што гэтыя раслiны захоўваюць «душу» хлебных палёў. Невыпадкова намiнацыя «Саломапляценне Беларусi: мастацтва, рамяство, уменнi» ўключана ў Рэпрэзентатыўны спiс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Гэта наш нацыянальны брэнд i ўнiкальная адметнасць. I таму цалкам апраўдана, што ў 2025 годзе спецыяльнай прэмiяй Прэзiдэнта за значны ўклад у захаванне i папулярызацыю традыцыйных рамёстваў, адраджэнне народных тэхналогiй саломапляцення ўзнагароджана майстар народных мастацкiх рамёстваў аддзела этнаграфii, фальклору i рамёстваў Гродзенскага раённага культурна-iнфармацыйнага цэнтра Iрына Шавельская. Дарэчы, як сапраўдная дачка селянiна, саломку i лён для сваiх вырабаў Iрына Францаўна песцiць сваiмi рукамi на ўласным палетку.

Нарадзiлася Iрына Шавельская на Лiдчыне, у вёсцы Малое Мажэйкава, але праз некалькi месяцаў сям’я перабралася ў Прывалку Гродзенскага раёна. Яе бацькi працавалi на сельгаспрадпрыемстве.

Са школьных гадоў дзяўчыне падабалася маляваць. Вучылася ў сельскагаспадарчым тэхнiкуме ў Ашмянах на бухгалтара, але пасля яго заканчэння больш па душы прыйшлася праца ў школе. У сферы культуры Iрына Францаўна з 2000 года, кiравала сельскiм клубам, а з 2009‑га працуе майстрам народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва аддзела этнаграфii, фальклору i рамёстваў Дзяржаўнай установы культуры «Гродзенскi раённы культурна-iнфармацыйны цэнтр». З сям’ёй зараз жыве ў вёсцы Новая Гожа.

— Аржаная, пшанiчная, ячменная салома здаўна выкарыстоўвалася ў гаспадарцы, побыце i абрадах земляробаў, — расказвае яна. — Упершыню паспрабавала працаваць з гэтым матэрыялам на курсах павышэння квалiфiкацыi.

Па яе словах, у пляценнi саломай ёсць нейкая магiчная i прыцягальная сiла. Дарэчы, у Беларусi пляценнем з саломкi займалiся здаўна. Рамяство паходзiць са старадаўнiх звычаяў, якiя звязаны з культам хлеба. Нашы продкi верылi ў божую сiлу саломы i збожжа. Жывая моц прыроды пераходзiла не толькi каласам новага ўраджаю, але i ўсяму, што суадносiцца з iмi. Сiмвалiчным лiчыўся апошнi прыбраны з поля сноп, якi захоўваўся ў хаце да новага ўраджаю. З саломай сяляне звязвалi сваю будучыню: яна была адной з галоўных гераiнь падчас калядных гаданняў. Зярном асыпалi маладых у час вяселля, а маладую саджалi на салому, каб жыццёвая сiла раслiн перадавалася новай сям’i i iх дзецям.

Саламяныя павукi, конi, птушкi, лялькi — гэта не проста вобразы, кожны з iх звязаны з чалавекам, якi стварыў яго, перажыў нягоды i радасцi. На працягу ўсёй гiсторыi свайго iснавання чалавек не мог абысцiся без надзеi на дапамогу i падтрымку не зусiм зразумелых сiл прыроды. Ён адухаўляў iх у вобразах, якiя суправаджалi яго ўсё жыццё. Пры гэтым салома — матэрыял сялянскi. Лёгкасць, пластычнасць у вiльготным стане, чысты залацiсты колер са мноствам адценняў, глянцавы бляск, а таксама таннасць i даступнасць матэрыялу абумовiлi яго паўсюднае выкарыстанне.

— Калi я захапiлася вытворчасцю вырабаў з саломы, гэта перавярнула ўсё маё жыццё, — успамiнае народны майстар. — У мяне сельскiя каранi, па сутнасцi, я вясковы чалавек. Люблю працаваць рукамi, на сваiм участку разам з мужам вырошчваю i нарыхтоўваю матэрыял. Сеем жыта, пшанiцу i трыцiкале, а таксама раслiны-сухацветы. Мне падабаецца назiраць, як расце ўсё жывое.

Супрацоўнiцы культуры давялося засвоiць агранамiчную навуку, як вырасцiць добрае жыта. Калi ўвесну азiмiна пачынае паднiмацца над полем, Iрына Францаўна нацягвае вяроўкi, каб захаваць свой маленькi ўраджай ад палеглiцы. Майстар больш за ўсё любiць салому з жыта, а вяночкi прыгожа атрымлiваюцца з пшанiцы. Выкарыстоўвае яна i авёс, i лён.

— Для пляцення падыдзе толькi салома, якую нарыхтоўваюць уручную, прычым у розныя тэрмiны — тады яна будзе розных адценняў: ад зялёнага да ярка-жоўтага, — падзялiлася сакрэтамi Iрына Шавельская. — Жыта падразаюць ля самай зямлi i адразу ж звязваюць у снапы.

Наразаць салому ёй дапамагаюць i калегi. Мiж iншым яна нагадвае, што першапачаткова нашы продкi саломку выкарыстоўвалi ў побытавых мэтах: пакладалі на дахi, набівалі матрацы, рабілі ёмiстасцi са спiральнага пляцення для захоўвання збожжа, цацкi i абярэгi.

— Старадаўнiя звычаi вырабаў з саломкi рытуальных жывёл, лялек прыйшлi i ў наша жыццё, сталi творчай тэмай многiх сучасных майстроў i мастакоў, — адзначае Ірына Францаўна. — Людзi шмат у чым страцiлi веру ў набожнасць ствараемых вобразаў, але здзiўляе сiла i магутнасць народных традыцый, якiя прайшлi праз стагоддзi i працягваюць сваё iснаванне.

Народныя традыцыi адлюстраваны ў работах аўтара: незвычайнай прыгажосцi птушкi, грывасты конь, сiмвалы Беларусi — зубр i бусел, ганарыстыя прыгажунi-лялькi i цэлыя сюжэтныя кампазiцыi з народнага жыцця — усё створана са звычайнай саломы. Аднак гэта нялёгкая праца: на фiгурку бусла спатрэбiлася тры тыднi, бо неабходна было зрабiць каля 300 «пялёсткаў» пер’я.

— У кожную працу ўкладаеш сваю душу, бывае, што маленькая работа патрабуе шмат часу, таму вельмi дарагая табе, — дзеліцца майстар. — Не люблю паўтарацца, цiкава рабiць нешта новае. Нашы продкi выкарыстоўвалi саломку вельмi разнастайна: жнiўныя вянкi, снапы-бабкi, барада з апошнiх каласоў, падвясныя павукi. У гэтых рытуальных прадметах сяляне ўвасаблялi свае светапоглядныя i рэлiгiйныя ўяўленнi, спадзяваннi на ўраджай i дабрабыт сям’i.

За ўдзел у фестывалях i творчых форумах рознага ўзроўню Iрына Францаўна ўзнагароджана шматлiкiмi дыпломамi i граматамi. Для сябе пакiдае не шмат твораў, больш любiць дарыць. Але дом Iрыны Францаўны ўпрыгожвае сiмвалiчны сноп з жыта i пшанiцы.

Back to top button
Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Генерация пароля
Продолжая использовать сайт, вы соглашаетесь с политикой обработки файлов cookie.