Як выбраць падлогу ў Гродна?

АкцииОбщество
Поделись с друзьями

Вініл, паркет ці ламінат? Ці ёсць іншыя матэрыялы? Які варыянт больш трывалы, а які – больш бюджэтны? Колькі будзе служыць падлога? Што пакласці ў кватэру, а што – у офіс ці бар?

За адказамі мы звярнуліся да супрацоўнікаў салона Openini на Белуша 39. Дапамагалі разабрацца нам кансультанты Сяргей (працуе з падлогай з 2006-га) і Дзяніс (з 2013-га).

Кансультант Сяргей
Кансультант Дзяніс

Падыход “уцюхаць падаражэй” тут не працуе, бо няма сэнсу, — кажуць кансультанты. Куды выгадней пазітыўна вырашыць пытанне чалавека з рэмонтам, а добры імідж яшчэ прынясе прыбытак: спрацуе сарафаннаму радыё.

Найперш, трэба атрымаць ад пакупніка інфармацыю: куды падлога, як будзе выкарыстоўвацца, ці ёсць дзеці або хатнія жывёлы. Тады ўжо можна раіць – паркет, ламінат, вініл…

Кожны матэрыял – асобная гісторыя. Паехалі!

Паркет

Паркет– гэта найперш натуральнасць і экалагічнасць. Гэта гатовы прадукт, які не патрабуе дадатковых укладанняў: шліфоўкі, цыклёўкі, лаку, масла і г.д. У хаце будзе мінімум працы і пылу ў параўнанні з мантажом масіўнай дошкі ці масіўнага паркета. Пры мантажы на падклад плаваючым спосабам за 6 гадзін рэальна пакласці 20 квадратаў.

Выязджаць кансультанту на месца патрэбы няма. Але калі ёсць спрэчныя моманты – паедзе майстар. Часам, пакупнікі самі на гэтым настойваюць: параіць адносна падрыхтоўчых працаў ці нават зрабіць замеры (гэтага не трэба саромецца, канфігурацыі бываюць розныя).

Дошка, на дзіва, больш устойлівая да сучансых умоваў за той жа ламінат. Размова пра ацяпленне: перапады тэмпературы і вільгаці. Для ламінату гэта можа быць крытычна, а натуральны паркет, пакладзены ў тры слаі крыж на крыж – вытрымае.

Дошка заўсёды застаецца прыродным матэрыялам – яна жывая, дыхае. На ёй лёгка зрабіць драпіны, непажадана хадзіць на абцасах, сабака можа патачыць кіпцюры… Такія моманты трэба тлумачыць, каб пакупнік, набыўшы якасны прадукт, пасля не расчараваўся.

Большасць разумее, што драпіна ці шчыліна – гэта натуральна. Паркет жыве ды сталее разам з гаспадарамі. Але гадоў праз 10 паркет можна паднавіць: працоўны слой дазваляе правесці нават некалькі рэстаўрацыяў.

10 гадоў – не ўніверсальны тэрмін, усе залежыць ад выкарыстання. У адміністратыўным будынку, дзе шмат народу ходзіць у абутку ды шоргае крэсламі, рэстаўрацыя можа спатрэбіцца і праз 7-8 гадоў. У хатніх умовах паркет можа прастяць без рэстаўрацыі да 15 гадоў. Максімальны ўзрост з улікам рэстаўрацыяў – 25 год.

Варта параіцца з кансультантам, якое пакрыццё вам пасуе: лак або масла. Лак – гэта абарончая плёнка, бруд не пранікае ў структуру. Калі дзіцёнак абраніў шакаладку ці разліў какао – можна выцерці анучкай. Масла такой плёнкі не стварае, пакідае структуру адкрытай, але – лічыцца больш экалагічным.

Фармат дошкі, пакрыццё, спосаб укладкі, як сэканоміць – пытайцеся ў кансультанта. З паркетам шмат нюансаў, але яно таго каштуе!

Кошты: ад 80 да 300 рублёў за квадрат.

Брэнды: Boen, Karelia, Pattern Parquet

Ламінат

Ламінат– просты і зразумелы матэрыял, які не патрабуе доўгіх расповедаў. Выпускаецца масава, існуе безліч брэндаў. Ламінат для тых, хто хоча закрыць пытанне з падлогай хутка, адносна нядорага і “не парыцца”.

Адназначны плюс – практычны вонкавы слой. Вытрымае і жаночыя абцасы, і цяжкую стацыянарную мэблю. Такі сабе мікс: устойлівасць + дэмакратычная цана.

Яшчэ з плюсаў – магчымасць хуткай укладкі. Адно што класці трэба абавязкова на падкладку, клеіць нельга. Ну і, канешне, супер-шырокая лінейка колераў і дэкораў, якая абнаўляецца кожныя 3 гады.

Большасць ведае пра ламінат усё ці – амаль усё. Таму і кансультацыі асабліва не патрэбныя. Арыентавацца варта на кошт, які залежыць ад устойлівасці ды тэрміну выкарыстання.

Ламінат моцна рэагуе на перапады вільгаці і тэмпературы. Чым таннейшы, тым менш сезонаў перажыве: недзе рассохнецца, пачне рыпець. Камусці і такі варыянт падыходзіць, а нехта адразу захоча ўсё перакласці. Рэстаўрацыі ламінат, нажаль, не падлягае .

Сёння ламінат на рынку падціскае іншае пакрыццё: вінілавая ці кварц-вінілавая плітка. Напрыклад, шмат якія брэнды, якія раней рабілі выключна ламінат, зараз маюць хаця б адну лінейку вінілавага пакрыцця.

Кошты: ад 15 да 110 рублёў за квадрат. Улічыце, што можна набыць натуральны паркет за 80, а ламінат за 110 – гэта асабісты выбар пакупніка.

Брэнды: Egger

Вініл

Вініл на падлозе і сцяне ў адной з гродзенскіх крамаў

Вініл – кампазітны штучны матэрыял, які спалучае:

  • практычнасць і 100% устойлівасць да вільгаці керамічнай пліткі
  • цяпло з дэкаратыўнасцm дрэва
  • модульнасць паркета
  • дазваляе імітаваць структуру каменя або дрэва

У Еўропе вініл стаў папулярны яшчэ ў 1990-я, да нас на рынак прыйшоў у 2000-я. Асабліва папулярным стаў за апошнія пяць гадоў. Галіна выкарыстання вінілу не абмежаваная: дом, кватэры, лецішча, офіс, бар, кавярня, гандлёвы цэнтр…

Напрыклад, на лецішча з-за перападаў тэмпературы і вільгаці асабліва нічога не пакладзеш, акрамя масіву дошкі і – вінілу. Вінілавым пакрыццём можна пакласці любую плошчу без разрываў– хоць 200 метраў. Гэта стабільны матэрыял, рухацца не будзе, таму не патрэбныя лішнія парожкі, каб хаваць месцы сутыкненняў.

Вініл стаў альтэрнатывай керамічнай плітцы – асабліва ў выпадку “мокрых зонаў” (калідор, кухня, ванны пакой). Там вада з пантофляў, тут – тлушч страляе з патэльні… Не крытычна – можна выцерці!

Кватэра ў Гродна з вінілавай падлогай Moduleo Impress Dryback Country Oak 54925

Але ў адрозненні ад керамікі, вініл – цёплы. Нават на 4 градусы цяплейшы за ламінат. А яшчэ – прыемны тактыльна і не траўматычны: кераміка на кухні можа трэснуць ад падзення кубачка, вініл – не (калі нешта і разаб’ецца, то кубак).

Дзяніс узгадвае, як пару год таму да іх звярнуўся рэстаратар: хацеў набыць дошку на падлогу для бара ў брытанскім стылі. Яго ўдалося пераканаць узяць вініл як больш практычнае “антывандальнае” пакрыццё, прыемнае ў амартызацыі (падчас танцу, напрыклад). Калі той самы рэстаратар рабіў наступны бар, то пытанне не стаяла: адразу ўзяў вініл.

Гастрабар Houdini — вінілавая плітка Moduleo Moods

Дарэчы, Openini – першы салон у Гродна, які пачаў прапаноўваць вініл. Зараз матэрыял выйшаў на першае месца па продажах. Openini працуе толькі з брэндамі з выдатным экалагічным сертыфікатам, які дазваляе класці вініл нават у медычных установах, дзе працуюць асаблівыя патрабаванні.

Кошт: ад 45 да 115рублёў за квадрат.

Брэнды: Moduleo, Tarkett

Дывановая плітка

Дывановая плітка – самы недаацэнены матэрыял для падлогі. Для беларусаў дыван – нешта савецкае, непрактычнае, пыльнае, ад чаго трэба пазбаўляцца… Але сучасная дывановая плітка – зусім іншая гісторыя.

Найперш, гэта модульнасць: дазваляе замяніць нават адзін сегмент у любой частцы пакою без абрэзкаў і лішніх выдаткаў.

Па-другое, практычнасць: бітумная аснова не дае пылу трапляць пад аснову дывана, збірацца ў ворсе.

Па-трэцяе, устойлівасць да забруджвання: лёгка прыбіраецца звычайным пыласосам.

Дывановую плітку кладуць у гатэлях, офісах, канферэнц-залах, фітнэс-цэнтрах, буціках. Дарэчы, цэлы пакой засцелены ёй у салоне Openini. Сяргей узгадвае, як у яго на вачах нехта прынёс на падэшфе мазут у памяшканне: нічога, вымылі вадой з мыльным растворам – сляду не засталося.

Апарт-гатэль «Семашко» — дывановая плітка Forbo Flotex

У Гродна тры кінатэатры з пакрыццём дывановай пліткай працуюць ужо больш за 10 гадоў. Замоўнікам была важная гукаізаляцыя, акустычны эфект. Гэта – самае ціхае пакрыццё з усіх існуючых!

У ЗША яе часта кладуць хіба на другіх паверхах прыватных дамоў: бо цёпла і гукаізаляцыя –дзіцячай бегатні ці крокаў не чуваць унізе. Тэрмін выкарыстання не менш за 10 гадоў. Шчыльнасць ворсу дазваляе: не брудзіцца, не выціраецца, не прабіваецца.

Кошт: ад 65 да 120 рублёў за квадрат.

Брэнды: IVC, Forbo

У салоне Openini дадаюць, што да кожнай замовы захоўваецца індывідуальны падыход: залежна ад колькасці, матэрыялу, аб’ёму. Калі набываў дагэтуль, то зніжка захоўваецца на далейшыя замовы.

У прыватнасці, салону цікава, каб вініла ставала болей у публічных месцах гораду. Гэта – папулярызацыя матэрыялу, самога прадукту, таму для кавярняў, бараў, крамаў і г.д. магчымая спецпрапанова.

Акцыі? Канешне!

Напрыклад, да 19 сакавіка трываюць 15% зніжкі на вінілавае пакрыццё ад Tarkett калекцыі Lounge і New Age, а таксама  ёсьць спецыяльныя прапановы на паркетную дошку Boen.

Калі хочаце атрымліваць інфармацыю рэгулярна, раім:

Сайт салонуopenini.by

Instagramopenini_hrodna

Back to top button
Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Генерация пароля